Волмянский учебно-педагогический комплекс детский сад – базовая школа

Главная » Школьный музей быта

Школьный музей быта

Назва музея — Музей быту

Профіль музея – краязнаўчы

Музей створаны ў 1999 годзе на базе Валмянскай сярэдняй школы

Кіраўнік музея – Жукоўская Ганна Міхайлаўна

Музей займае памашканне плошчай каля 30 квадратных метраў і мае фондасховіўча плошчай каля 8 квадратных метраў. Экспазіцыя музея ўключае звыш 160 экспанатаў, якія захоўваюцца на стэндах і прысценных вітрынах.

Работа музея цесна звязана з вучэбна-выхаваўчым працэсам школы.

Экспазіцыя музея ўключае чатыры асноўныя раздзелы:

1. Развіццё школьнага турызму і краязнаўства.

2. Сельскагаспадарчыя прадметы працы;

3. Прамысловасць і апрацоўка лёну;

4. Інтэр’ер хаты пачатку 20 стагоддзя.

У музеі праводзяцца агульнааглядавыя і тэматычныя экскурсіі.

1 раздзел экспазіцыі

Развіццё школьнага турызму і краязнаўства

Пачынаецца экскурсія са знаёмства з гісторыяй і прыродай Волмы і яе ваколіц. Карты, даследчыя працы, схемы, фотаздымкі расказваюць аб гісторыі вёскі. Выстава фотаздымкаў “Бацькаўшчына светлая мая” дасць уяўленне пра цікавыя мясціны, помнікі архітэктуры і прыроды валмянскай зямлі.

Каля выставы “З гісторыі школы” наведвальнікі могуць пазнаёміцца з гісторыяй Валмянскай школы. Першыя ўспаміны аб навучанні дзяцей у Волме адносіцца да 1867 года.

У 1923 годзе ў Волме польскае кіраўніцтва адкрыла няпоўную сямігадовую школу, у 1925 годзе яна становіцца сямігодкай. Гэта школа праіснавала да 1949 года, калі была рэфармавана ў сярэднюю школу, а ў 1952 годзе адбыўся першы выпуск.

Гістарычныя перыпетыі прыналежнасці школы розным раёнам
можна прасачыць па кнігах для запісаў атэстатаў аб сярэдняй адукацыі.

Подпісы. Кніга №1. Міністэрсва Асветы Беларускай ССР

Кніга для запісу атэстатаў сталасці, выдаваемых вучням,

скончыўшым курс навучання ў Валмянскай сярэдняй школе

Івянецкага раёна , Баранавіцкай вобласці БССР.

(Выпускі 1952-1964 )

Кніга№3. Кніга для запісу атэстатаў аб сярэдняй адукацыі,

выдадзеных скончыўшым курс навучання ў Валмянскай сярэдняй

школе Валожынскага раёна, Мінскай вобласці.

(Выпускнікі 1965-1978года)

Кніга №4. Кніга ўліку і выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыі

Валмянскай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна, Мінскай вобласці.

(Выпускнікі 1979-2004 года)

У лістападзе 1989 года вучні, настаўнікі, бацькі пераступілі парог новай сучаснай школы.

Дырэктар Нелюб Антон Сцяпанавіч на адкрыцці новай школы

Дырэктар Нелюб Антон Сцяпанавіч на адкрыцці новай школы

Лукоўскі А. і Хмялеўская Ю. даюць першы званок у новай школе

Лукоўскі А. і Хмялеўская Ю. даюць першы званок у новай школе

буквы

У 2005 годзе Валмянская сярэдняя школа была аб’яднана з Валмянскім дзіцячым садам і з гэтага моманту называецца Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валмянскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”.

Абавязкова прыцягнуць увагу падручнікі і школьныя прылады, якімі карысталіся вучні на працягу ХХ-га стагоддзя; школьная атрыбутыка 70-80-х гадоў; усё тое, чым школа ганарыцца: лепшыя настаўнікі і вучні, школьныя дасягненні, традыцыі, уклад школы ў сістэму адукацыі, змены адукацыі з цягам часу.

Тут жа да ўвагі наведвальнікаў фотавыстава “Экспедыцыя “Наш край”, дзе вучні і настаўнікі школы падчас экскурсійных паездак і паходаў.

экс2

экск3

экскурсі

2 РАЗДЗЕЛ ЭКСПАЗІЦЫІ

Сельскагаспадарчыя прылады працы беларусаў пачатку 20 стагоддзя

У гэтай зале музея размяшчаюцца прадметы, якімі карысталіся сяляне ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў у сельскай гаспадарцы, пры вырабе тканін, у паўсядзённым жыцці.

На першым стэндзе мы бачым прылады працы. Цэп для біцця снапоў, які складаецца з цапільна і бічуга, ніжэй двузубыя вілы. Для пераноскі сена карысталіся рэзгінамі. Калі глянуць ніжэй, мы нібы апынуліся ў майстэрні па вырабу абутку. Тут і калодкі, і інструменты шаўца. Абутак скураны не кожны селянін мог сабе дазволіць, хіба толькі ў свята. А кожны дзень – лыкавыя лапці.

image009

image010

image011

3 РАЗДЗЕЛ ЭКСПАЗІЦЫІ

Прамысловасць і апрацоўка лёну

На стэндах мы бачым прадметы, якімі карысталіся пры апрацоўцы лёну. Спачатку лён трэба было пасеяць, потым палоць, ірваць, слаць, мяць, трапаць, часаць, снаваць і прасці ніткі, і толькі потым можна было ткаць. Для гэтага выкарыстоўвалі розныя прыстасаванні. Церніца, у якой мялі, церлі лён, трапачы, якімі трапалі лён, часалка, верацёны, розныя віды дзядкоў – для перамоткі нітак, шпулька з ніткамі, калаўротак ( або самапралка) – драўляная прылада для механізаванага прадзення кудзелі і воўны ў хатніх умовах, пранік – пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім абівалі снапы лёну і проса, адбівалі палотны пры адбельванні, качалкі – драўляныя прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення).

Пачынаючы з лістапада і да сярэдзіны сакавіка ткацкі станок займаў галоўнае месца ў хаце селяніна. Жанчыны маглі адпачыць толькі ў нядзелю ці ў свята. З-пад рук ткачых выходзілі палотны тканіны, якія ішлі на выраб ручнікоў, пакрывалаў, адзення. Рэчы ўпрыгожваліся вышыўкай, карункамі. Дарэчы, нашы продкі выраблялі не толькі рэчы неабходныя ва ўжыванні, а і рабілі іх вельмі прыгожымі. Да ўвагі наведвальнікаў – саматканыя налаўнікі, ручнікі, сурвэткі, посцілкі, вытканыя з любоўю і пяшчотай рукамі жанчыны. Напэўна, па-гэтаму яны такія непаўторныя і прыгожыя.

Упрыгожвалі не толькі адзенне, імкнуліся ўпрыгожыць і сваё жыллё. Кафля для печак прадстаўлена некалькімі прадметамі.

На свята любілі павесяліцца, спявалі, а танцавалі пад гармонік, бубен. Многія юнакі і дзяўчаты аббівалі абцасы пад яго, а пазней пад музыку патэфона. У музеі ёсць бубен, патэфон.

Да ўвагі наведвальнікаў і калекцыя вырабаў з жалеза.

image012

image013

4 раздзел экспазіцыі

Сялянскі пакой пачатку 20 стагоддзя

Гэты пакой “адведзены” пад сялянскую хату. Дзверы зроблены ў выглядзе аркі, пасярэдзіне – печ, каля яе “бабін куток”. Па той колькасці змешчаных тут рэчаў хатняга побыту можна меркаваць, што нялёгкім было жыццё жанчыны. У хаце каля печы знаходзіліся асноўныя жаночыя прылады: качарга, якой падгортвалі жар, лапата – якой садзілі хлеб у печ, рагачы – для вымання чыгункоў, сіта – якім сеялі муку, чапяла, каб даставаць патэльню з печы. У сенцах часцей за ўсё захоўвалі дайніцу – карову даіць, бойку – масла біць, ступу – таўчы ячмень, дзяжу – рашчыняць хлеб, начоўкі – мыць бялізну.

На паліцах знаходзіліся кашы с плеценымі вечкамі, у якіх захоўвалі сушаныя каўбасы, паляндвіцы, кумпякі, тут жа стаяў цэбар для гаспадарчых патрэб. Тут жа вялікія корабы, сплеценыя з саломы і лазы, кадушкі для захоўвання збожжа.

Збоку каля печы вісіць паліца з розным посудам. На паліцы захоўвалі міскі, слоікі, лыжкі, збаны, макацёры – гліняны посуд, у якім церлі каноплі альбо мак, каб атрымаць малачко, яно патрэбна было ў час посту на бедную куццю.

З посуду прыцягвае ўвагу спарыш, які стаіць на лаве і складаецца з двух ці трох гліняных гаршочкаў. Навошта яны былі патрэбны? Калі бацька з сынам працавалі ў полі, жанчына ці дачка, загарнуўшы ў фартушок, несла ім ежу. Кожная страва была ў асобным гаршочку.

image016

image014

image015

На стале самавар і шкляная лямпа. Каля сцяны знаходзіцца ложак, побач калаўрот, куфар, куды дзяўчына з малых год складала прыданае. Даўней у сялянскіх сем’ях дзяўчынак з 7 гадоў вучылі прасці, а да 15 гадоў яны ўжо ўмелі ткаць і рыхтавалі самі сабе прыданае. Калі дзяўчына не ўмела ткаць ці вышываць і да таго падобнае, то яе называлі “ няўмека”, “няздольніца”. Яна доўга вымушана была шукаць сабе мужа, у той час як для працалюбівай жаніхі знаходзіліся значна хутчэй. У кутку вісіць абраз, аздоблены вышытым ручніком. На палічцы – невялічкая калекцыя старых грошай, кнігі пачатку 20 стагоддзя.

На маці клаўся абавязак сабраць пасаг дачцэ, навучыць яе прасці, ткаць, шыць адзенне. Кожная вясковая дзяўчына павінна была ўмець ткаць і прасці. Працэс быў вельмі складаны. Але яму папярэднічала яшчэ больш цяжкая праца па апрацоўцы асноўнай сыравіны – ільну, так як усё рабілася ўручную.

Каштоўныя экспанаты музеяMicrosoft PowerPoint

Таямніцы чароўнага клубочка

мельница

Реклама
%d такие блоггеры, как: